Устав учреждения образования

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З.І.Азгура»(далей — Установа) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай і выхаваўчай установай,  функцыянуе ў складзе І–ХІ класаў.

2. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Сенненскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Органам дзяржаўнага кіравання Установай  з’яўляецца аддзел адукацыі Сенненскака раеннага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).

3. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы са сваім найменнем і разлікі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

Установа адукацыі дэлегіруе паўнамоцтвы па вядзенню бухгалтарскага і падатковага ўліку гаспадарчай дзейнасці (г.зн. уся фінансавая дзейнасць здзяйсняецца праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю Упаўнаважанага органа).

4. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,  законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі і нарматыўнымі дакументамі, дадзеным Статутам.

5. Поўная назва Установы:

— на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура»;

—  на рускай мове – Государственное учреждение образования  «Средняя школа №1 г.Сенно имени З.И.Азгура».

Скарочаная назва:

—  на беларускай мове – СШ № 1 г.Сянно

—   на рускай мове – СШ № 1 г.Сенно

6. Маёмасць Установы належыць на правах уласніка Заснавальніку і замацоўваецца на праве аператыўнага кіравання за Установай.

7. Месца знаходжання Установы: 211120, Віцебская вобласць, г.Сянно, вул. Кастрычніцкая, д. 82а.

Скачать полную версию устава СШ№1 г.Сенно